Жыхару Гродна перашкаджаў шум на вуліцы і ён стрэліў з акна
Стралок затрыманы / vk.com/uvdgrodno
Жыхар Гродна востра зрэагаваў на шум на вуліцы і стрэліў у маладых людзей пад акном. Кажа, папярэджваў і ў людзей не цэліў. Але ў выніку трапіў у вока аднаму з хлопцаў. Стрэл быў здзейснены з пнеўматычнага пісталета, расказалі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Пацярпеламу 18 гадоў. Яго забралі ў бальніцу, прааперавалі. 44-х гадовага стралка затрымалі.
Следчыя высветлілі, што пацярпелы з сябрам напярэдадні вечарам выпівалі, ішлі дадому і гучна размаўлялі. Ім зрабіў заўвагу жыхар адной з кватэр. Ён жыве на першым паверсе. Паколькі маладыя людзі не адрэагавалі, ён дастаў пнеўматычны пісталет (кажа, хацеў напалохаць) і стрэліў. Дзеянням стралка "будзе нададзеная прававая ацэнка", адзначылі ў гарадзенскай міліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.