Жыроўкі для неплацельшчыкаў сталі чырвонымі і зялёнымі
Сталічныя камунальнікі вырашылі праводзіць колератэрапію для неплацельшчыкаў. Жыроўкі сталі трох колераў. Рахунак-паведамленне зялёнага колеру са сваіх паштовых скрынь дастануць
тыя, хто не аплачваў камунальныя паслугі больш за месяц.
Чырвоны колер стане сігналам трывогі для жыльцоў, якія тройчы не адрэагавалі на пісьмовае папярэджанне.
І толькі для добрасумленных грамадзян квітанцыю па-ранейшаму будуць друкаваць чорным па белым, перадае тэлеканал СТВ.