Жырыноўскі — Лукашэнку: Адмоўся ад нашай матэрыяльнай падтрымкі
Уладзімір Жырыноўскі / РБК
Лідар партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі пракамэнтаваў Усебеларускі народны сход. Палітык раскрытыкаваў Лукашэнку і само мерапрыемства: маўляў, ад беларускага кіраўніка стаміліся нават уласныя чыноўнікі. А лозунг "Развіццё і незалежнасць" выклікаў у Жырыноўскага прама абурэнне:
"Незалежнасць ад каго? Ад Расіі? Тады адмоўся ад нашай матэрыяльнай падтрымкі", — заклікаў Лукашэнку лідар ЛДПР. На думку Жырыноўскага, Лукашэнка неўзабаве пакіне пасаду прэзідэнта.
Усебеларускі народны сход прайшоў у Мінску 11-12 лютага пры ўдзеле больш за 2800 дэлегатаў. Мерапрыемства падавалася як "дыялогавая пляцоўка", на якой мусілі абмяркоўвацца шляхі выхаду з палітычнага крызісу Беларусі. Праўда, пляцоўка больш нагадвала "маналогавую": два дні галоўным аратарам на ёй быў Аляксандр Лукашэнка. А дэлегаты, калі раптам здаралася галасаваць, галасавалі адзінагалосна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.