Змітру Вайцюшкевічу забаранілі дазволены канцэрт у Мінску

Змітру Вайцюшкевічу забаранілі дазволены канцэрт у Мінску

Змітру Вайцюшкевічу забаранілі дазволены канцэрт у Мінску, паведамляе tuzin.fm. Мерапрыемства планавалася правесці 8 студзеня ў канцэртнай зале "Атлант", на мінулым тыдні пачалі прадаваць квіткі, стартавала рэкламная кампанія. WZ-orkiestra рыхтавалі вялікую праграму, куды мусілі ўвайсці найлепшыя песні Вайцюшкевіча.

Аднак 7 снежня стала вядома, што раптоўна адмоўлена ў арэндзе пляцоўкі. І гэта нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць і наяўнасць гастрольнага пасведчання. Продаж квіткоў спынілі, у афішы з'явілася пазнака "Адмена". На "Атланце" спасылаюцца на зімовыя вакацыі, на якія сыходзіць завод аж да 16 студзеня 2017-га.

Зміцер Вайцюшкевіч не мае магчымасці легальна выступаць у Беларусі з 2010 года, яго канцэрты зрываюцца з розных прычын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі