Значная частка тэрарыстаў вырвалася са Славянска

Ён спасылаецца на разведвальныя дадзеныя ўкраінскіх сілавікоў. "Са Славянска ўцякло шмат тэрарыстаў, "казакоў" і так званых апалчэнцаў з мясцовага насельніцтва, — цытуе словы Селязнёва УНН. — Яны ўцякалі праз балота і лесапасадкі якраз у той час, калі іх прыкрывалі іх "калегі", абстрэльваючы блокпасты сілавікоў антытэрарыстычнай аперацыі. У горадзе засталіся найміты, сярод якіх, на дзіва, ёсць таксама чарнаскурыя. Што яны там робяць — пакуль таямніца".


Украінскі бок мяркуе, што баевікі наўмысна распаўсюджваюць інфармацыю пра гібель іх камандзіра Ігара Стралкова (Гіркіна). Імаверна, ён паспрабуе выехаць з горада пад выглядам мясцовага жыхара.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі