Зніклую мінчанку знайшлі праз чатыры дні ў каналізацыйным калодзежы

Зніклую мінчанку знайшлі праз чатыры дні ў каналізацыйным калодзежы

Чатыры дні ў каналізацыйным калодзежы правяла 53-гадовай мінчанка Любоў Хандрыка. Жанчыну, якая знікла 25 лютага, знайшлі толькі 29 лютага.

Жанчына жывая, на месца здарэння выязджалі супрацоўнікі МНС і медыкі.

Як паведамляе партал tut.by, у мінулы чацвер зранку мінчанка выйшла з інтэрната па вуліцы Солтыса, 201, дзе яна жыве, і знікла. Яе пшукам займаліся міліцыянты і валанцёры пошукавага атрада "Анёл".

Знайшлі зніклую непадалёк і зусім выпадкова. Мужчына, які стаяў на прыпынку, пачуў прыглушаны крык на дапамогу. Зразумеўшы, што голас раздаецца з каналізацыйнага калодзежа, ён затэлефанаваў у экстранныя службы. Як жанчына апынулася ў калодзежы каля дома №193, пакуль няясна.

Ратавальнікі дасталі мінчанку і перадалі медыкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі