ЗША адмовіліся пастаўляць Украіне ПЗРК

Украіна не атрымае амерыканскія пераносныя зенітна-ракетныя комплексы, а ўкраінскі полк "Азоў" не будуць трэніраваць за грошы ЗША. Напярэдадні ў амерыканскім Кангрэсе былі прынятыя адпаведныя папраўкі да законапраекта HR 2685 "Аб выдатках на абарону ў 2015-м годзе".

"Голас Амерыкі" адзначае, што з такой ініцыятывай выступілі кангрэсмен-дэмакрат Джон Кон'ерс і кангрэсмен-рэспубліканец Тэд Ёг. Дарэчы, на старонцы кангрэсмена полк "Азоў" называецца "агідным" і "нэанацысцкім". Кон'ерc радуецца, што амерыканскія вайскоўцы не будуць рыхтаваць вайскоўцаў гэтага ўкраінскага фармавання.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі