ЗША і ЕС выступяць супраць дзеянняў Расіі ва Украіне адзіным фронтам

Аб'яднаная Еўропа такім чынам адкажа на ўварванне расійскіх войск ва Украіну. Разглядаецца магчымасць забароны на пазыкі ці прыцягненне капіталу на рынках ЕС для ўсіх дзяржкампаній Расіі, а не толькі для дзяржаўных банкаў. Гэта азначае, што будзе абмежаваны доступ да сусветных фінансавых рынкаў. У той жа час Брусель не хоча пакуль адключаць Маскву ад сістэмы міжнародных плацяжоў SWIFT (гэта лічаць "занадта радыкальным"), адзначае liga.net.

Сярод іншых прапаноў — поўная забарона на экспарт у Расію тавараў двайнога прызначэння, якія могуць выкарыстоўвацца як у грамадзянскай, так і ў ваеннай сферы, пашырэнне забароны на пастаўкі перадавых энергетычных тэхналогій, а таксама забарона на ўдзел Расіі ў культурных, эканамічных і спартыўных мерапрыемствах.

"Мы павінны адказаць найбольш жорсткім чынам. Сітуацыя накаляецца. Гаворка ідзе аб агрэсіі, і санкцыі — гэта частка нашай палітычнай стратэгіі", — заявіла новая кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магэрыні.

Рашэнне аб прыняцці новых санкцый можа быць прынятае ЕС ужо ў пятніцу, 5 верасня. Яны могуць быць скаардынаваны з ЗША, Канадай і Японіяй.

ВВС дадае, што ЗША гатовыя да ўвядзення новых санкцый, але не хочуць апярэджваць сваіх еўрапейскіх саюзнікаў і выступяць з імі "адзіным фронтам".

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі