ЗША маглі быць датычныя да аперацыі па затрыманні ў Беларусі "вагнераўцаў"

У канцы ліпеня 2020 года пад Мінскам затрымалі групу байцоў расійскай прыватнай ваеннай кампаніі / скрыншот відэа
У канцы ліпеня 2020 года пад Мінскам затрымалі групу байцоў расійскай прыватнай ваеннай кампаніі / скрыншот відэа

Супрацоўнікі ЦРУ маглі кансультаваць украінскія спецслужбы падчас правядзення аперацыі па злове "вагнераўцаў", якіх у Кіеве падазраюць у датычнасці да катастрофы малазійскага Boeing. Тады загінулі каля 300 чалавек. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле-расследаванні CNN.

У ліпені мінулага года дзяржаўныя беларускія СМІ паведамілі пра затрыманне ў Беларусі 33 баевікоў. Яны прыбылі з Расіі. Пазней у СК ўдакладнілі, што затрыманыя "практычна ўсе маюць сур'ёзнае баявое мінулае: ваявалі на усходзе Украіны. Практычна ўсе належаць да прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера". Ішла гаворка аб перадачы іх Украіне, але ў выніку затрыманых адправілі ў Расію.

Праз год карэспандэнты CNN пагутарылі з трыма былымі высокапастаўленымі супрацоўнікамі ўкраінскай вайсковай выведкі. Тыя распавялі, што Кіеў пад гэтую аперацыю атрымаў ад ЦРУ "грашовыя сродкі, тэхнічную дапамогу і кансультацыі аб тым, як прыцягнуць расійскіх наймітаў".

Аднак у Вашынгтоне гэтую інфармацыю абвяргаюць. Высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік заявіў CNN, што гэтыя сцвярджэнні "хлусня". Па яго словах, выведка ЗША ведала аб аперацыі, але не мае дачынення да яе.

США могли быть причастны к операции по задержанию в Беларуси "вагнеровцев"
Затрыманне байцоў ПВК пад Мінскам

Раней Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі казаў, што Украіна не мае дачынення да аперацыі з затрыманнем "вагнераўцаў" у Беларусі. Па яго словах, "гэта дакладна не была наша аперацыя". Ініцыятыва зыходзіла ад "іншых краін, дакладна не Украіны". Праўда толькі тое, што Украіну максімальна ўключылі ў гэтае пытанне.

Тады Зяленскі таксама распавёў, што абмяркоўваў магчымую выдачу "вагнераўцаў" Кіеву з Аляксандрам Лукашэнкам. Байцы тады яшчэ былі на тэрыторыі Беларусі. Украінскі прэзідэнт казаў, што быў упэўнены ў тым, што Лукашэнка перадасць баевікоў.

"Але потым адбылося тое, што адбылося. І гэта была мая апошняя з ім гутарка", — распавядаў Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі