ЗША ўпершыню выпрабавалі наземны баявы лазер

Выпрабаванні амерыканская армія праводзіла на працягу месяца на палігоне ў штаце Нью-Мексіка. Баявы лазер магутнасцю 10 кілават знішчыў больш за 90 мінамётных снарадаў і некалькі беспілотнікаў.



Чакаецца, што ў будучыні на рухомай платформе ўстановяць лазер магутнасцю 50 кілават, а пазней — 100. Павышэнне магутнасці гэтай зброі дазволіць ліквідаваць цэлі з больш высокай хуткасцю руху, адзначае РІА "Новости".



Нагадаем, вясной 2013-га з'явілася інфармацыя, што на ваенным флоце ЗША з'явіцца найноўшая лазерная зброя. За некалькі секундаў яна здольная знішчыць дробныя караблі і беспілотныя паветраныя апараты.



Фота — news.cnet.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі