ЗША ўвядуць санкцыі супраць кіраўніка "Газпрама" Аляксея Мілера

Пра гэта сёння піша ўплывовая амерыканская газета New York Times. Яна спасылаецца на прадстаўнікоў адміністрацыі Барака Абамы, прозвішчы якіх не называе.



Нагадаем, 26 красавіка краіны G7 абвінавацілі Расію ў невыкананні Жэнеўскага пагаднення аб дээскалацыі ва Украіне. Сёння ЗША збіраюцца ўвесці санкцыі супраць абарончага і тэхналагічнага сектараў расійскай эканомікі. Намеснік дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Тоні Блінкен учора заявіў, што санкцыі будуць уведзеныя і супраць людзей, набліжаных да Уладзіміра Пуціна і якія "маюць значны ўплыў на расійскую эканоміку".
 

Прозвішчы дваіх з гэтых асобаў ужо агучаныя. Калі інфармацыя пацвердзіцца афіцыйна, Мілера і Сечына чакае замарозка актываў у юрысдыкцыі ЗША, амерыканскім кампаніям і грамадзянам будзе забаронена весці з імі бізнес.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі