Зяленскі спыніў вяшчанне найбуйнейшых апазіцыйных тэлеканалаў
Уладзімір Зяленскі спыніў вяшчанне найбуйнейшых апазіцыйных украінскіх тэлеканалаў — 112, NewsOne, ZIK. Украінскі прэзідэнт падпісаў рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны аб увядзенні санкцый супраць дэпутата ад "Апазіцыйнай платформы — За жыццё" грамадзяніна Украіны Тараса Козака, паплечніка Віктара Медзведчука. Пад санкцыі трапілі кампаніі, якія валодаюць згаданымі тэлеканаламі. Іх вяшчанне ўжо спынена, працягваецца толькі на YouTube.
Санкцыі ўведзены на 5 гадоў.
Тэлеканалы крытыкавалі Зяленскага і яго палітыку. Спыненне вяшчання яны ўспрынялі як "наступ на свабоду слова". Палітычная сіла Медзведчука заявіла пра "ўзурпацыю ўлады". Улады ж заявілі, што змагаюцца з "чужой прапагандай".
Нават прэзідэнт Пятро Парашэнка не рашыўся на крок, які здзейсніў Уладзімір Зяленскі.
Sanctions is a difficult decision. #Ukraine strongly supports #FreedomOfSpeech. Not propaganda financed by the aggressor country that undermines Ukraine on its way to #EU & EuroAtlantic integration.Fight for independence is fight in the information war for truth & European values
— Володимир Зеленський (@ZelenskyyUa) February 3, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.