З'явілася фота аварыі маршруткі ў Шумілінскім раёне, сярод пацярпелых — дзіця

З'явілася фота аварыі маршруткі ў Шумілінскім раёне, сярод пацярпелых — дзіця

З'явілася фота аварыі маршруткі ў Шумілінскім раёне. Здарэнне адбылося 2 ліпеня пасля 20-й гадзіны на 5-м кіламетры аўтадарогі "Обаль — Полацк". Спачатку пра яе паведамілі ратавальнікі. Па іх інфармацыі, маршрутнае таксі "Віцебск — Полацк" апынулася ў кювеце каля вёскі Ляўшы. Пацярпелі кіроўца і 11 пасажыраў з 14-ці. Сярод іх было і дзіця. Паведамлялася, што "з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны 8 пацярпелых".

У пятніцу ДАІ Віцебскай вобласці ўдакладняе, што ў бальніцу для агляду лекарамі завезлі 11 чалавек. Пасля гэтага ў абласную бальніцу шпіталізавалі 38-гадовую жанчыну і 9-гадовага хлопчыка. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. ДАІ адзначае, што ў аварыю трапіў мікрааўтобус Iveco, які ехаў з Віцебска ў Наваполацк. 54-гадовы вадзіцель у нейкі момант не саўладаў з кіраваннем і маршрутка з'ехала ў кювет.

Таксама 2 ліпеня адбылася аварыя з маршруткай у Валожынскім раёне.

З'явілася фота аварыі маршруткі ў Шумілінскім раёне, сярод пацярпелых — дзіця
vk.com/vitebsk__jai

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі