З'явілася відэа прарыву кітайцамі ачаплення беларускай міліцыі

З'явілася відэа прарыву кітайскімі рабочымі ачаплення беларускай міліцыі пад Добрушам. Здарэнне адбылося яшчэ 2 ліпеня. Каля 200 кітайцаў з тысячы рабочых, якія працуюць на будаўніцтве картоннага камбінату ў Добрушы, пратэстуючы супраць затрымкі выплаты заробкаў, пайшлі пешшу ў Гомель. Яны патрабавалі сустрэчы з кітайскім амбасадарам. У выніку іх угаварылі вярнуцца. Ад таго часу з'яўлялася супярэчлівая інфармацыя пра тое, выплацілі ім грошы ці не. Аднак, як паведамляе Радыё Свабода, кітайскія рабочыя з Добруша так і не атрымалі свае заробкі і гатовыя зноў пратэставаць.

Жыхар Добруша пра кітайцаў: жывуць на фабрыцы, а іх начальства — у кватэрах

На відэа відаць, як беларускія міліцыя і спецназ (некаторыя ў касках) спрабуюць спыніць калону кітайцаў яшчэ каля Добруша. Аднак зрабіць ім гэта не ўдалося, кітайцы прарваліся і пайшлі ў бок абласнога цэнтра. У далейшым беларускія праваахоўнікі толькі суправаджалі калону.

Відэа: Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі