З'явіліся першыя кадры з апошняга сезону "Гульні тронаў" (відэа)

З'явіліся першыя кадры з апошняга сезону "Гульні тронаў" (відэа)

З'явіліся першыя кадры з апошняга сезону "Гульні тронаў". Тэлеканал НВО падчас цырымоніі ўручэння "Залатога Глобуса" паказаў трэйлер сваіх галоўных праектаў сезону. "Гульні тронаў" у ім адвялі толькі некалькі секундаў. Аматары папулярнага серыялу пабачылі, як "кароль Поўначы" Джон Сноў знаёміць "каралеву цмокаў" Дэенерыс Таргарыен са сваёй зводнай сястрой Сансай Старк. "Вінтэрфэл ваш, ваша высокасць", — кажа Санса. І ўсё.

Выхад восьмага сезону "Гульні тронаў" запланаваны на красавік 2019 года.

“Гульня тронаў” выходзіць з вясны 2011-га. Серыял у жанры фэнтэзі створаны паводле цыкла раманаў пісьменніка Джорджа Марціна “Песня лёду і полымя”. На прыдуманых кантынентах ідзе крывавая барацьба за ўладу. У фінале сёмага сезона праз вялізную сцяну прарвалася армія "зомбі", якая знішчае ўсё жывое на сваім шляху. У восьмым сезоне чакаецца апошняя бітва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі