З'явіўся другі трэйлер сёмай часткі "Зорных войнаў". Відэа

З'явіўся новы трэйлер сёмай часткі легендарных "Зорных войнаў". Нагадаем, карціна "Зорныя войны. Эпізод VII: Абуджэнне Сілы" мусіць з'явіцца на экранах у снежні 2015 года. Дзеянне ў ёй будзе адбывацца праз 30 гадоў пасля падзеяў 6-га эпізода.

Асноўнымі дзеючымі асобамі "Абуджэння Сілы" будуць Люк Скайоўкер, прынцэса Лея, Хан Сола, Чубака, робат R2-D2. Рэжысёрам стужкі з'яўляецца Джэй Джэй Абрамс, які вядомы, як адзін са стваральнікаў серыяла "Застацца ў жывых".

За суткі трэйлер набраў на YouTube больш за 13 мільёнаў праглядаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі