З'язджае часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі

З'язджае часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі

З'язджае часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі. Яго дыпламатычная місія ў нашай краіне скончылася, інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі.

6 ліпеня адбылася сустрэча міністра замежных спраў нашай краіны Уладзіміра Макея і Райлі. Яны абмеркавалі развіццё дачыненняў краін за апошнія два гады, выказалі меркаванні наконт далейшых перспектываў іх развіцця. Макей падзякаваў Роберту Райлі "за яго намаганні па выбудоўванні канструктыўнага дыялогу паміж Мінскам і Вашынгтонам".

Новы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі прыбыў у нашу краіну ў жніўні 2016 года. Макей з ім упершыню сустрэўся праз месяц. Да таго часу ён працаваў на пасадзе палітычнага дарадцы, быў выканаўцам абавязкаў намесніка амбасадара Злучаных Штатаў у Венгрыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі