Сёння беларусы застануцца без паштовай сувязі

Сёння беларусы застануцца без паштовай сувязі

У пятніцу, 1 ліпеня, беларусы застануцца без паштовай сувязі. "Белпошта" папярэджвае пра асаблівасці працы ў сувязі з дэнамінацыяй.

Прэс-служба прадпрыемства інфармуе, што 1 ліпеня "паслугі кліентам у аперацыйных вокнах аддзяленняў паштовай сувязі прадстаўляцца не будуць". Аднак газеты, часопісы, паштовыя адпраўленні без накладзенага плацяжу будуць дастаўляцца грамадзянам.

2 ліпеня аддзяленні паштовай сувязі будуць працаваць у звычайным рэжыме. Адзначаецца, што з 30 чэрвеня да 4 ліпеня магчымы збой у працы банкаўскіх плацёжных картак. Таму грамадзянам рэкамендуюць мець пры сабе наяўныя грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі