10 тысяч подпісаў пад петыцыяй супраць законапраекта пра адтэрміноўку ад войска
10 тысяч подпісаў сабрана на сайце petitions.by супраць законапраекта пра адтэрміноўку ад войска, які ў сераду збіраецца разгледзець Палата прадстаўнікоў. Петыцыю ўжо накіравалі дэпутатам. Яна мае назву "Супраць стварэння нераўназначных умоў атрымання адукацыі ў сувязі з неабходнасцю праходжання вайсковай службы".
Як вядома, у законапраекце прапаноўваецца даваць адтэрміноўку ад войска толькі адзін раз. Тых, хто праігнараваў прызыў без законных падставаў, могуць не прымаць на дзяржаўную службу і г. д. Дэпутат Ганна Канапацкая лічыць, што праект вельмі сыры і рыхтуе свае праўкі.
Аўтары петыцыі прапануюць дэпутатам альбо выключыць спрэчныя артыкулы, альбо зусім адхіліць гэты законапраект.