100 год генацыду армян. Прэм’ер Турцыі: “Мы падзяляем боль армянаў”

У перыяд І сусветнай вайны, паводле некаторых звестках, падчас дэпартацыяў у Асманскай імперыі загінула ці было забіта каля 1,5 млн армянаў. Сёння па ўсім свеце, ва ўсіх армянскіх цэрквах і дыяспарах пройдуць жалобныя і памінальныя мерапрыемствы.

Афіцыйна прызнаюць і асуджваюць генацыд армян 24 краіны, сярод іх Аргентына, Францыя, Швецыя, з суседзяў — Польшча, Расія, Літва. Беларусь у лік такіх краінаў не ўваходзіць. Еўрапарламент таксама прызнае гэтыя падзеі генацыдам. А вось ЗША, Ізраіль і Вялікабрытанія падчас апісання тых трагічных падзеяў карыстаюцца больш нейтральнай тэрміналогіяй.

Турцыя катэгарычна адмаўляецца назваць тыя падзеі генацыдам, спасылаючыся на тое, што падчас вайны ахвяры былі з абодвух бакоў.

За апошні месяц Папа Рымскі Францішак, а таксама парламент Аўстрыі і Нямеччыны прызналі і асудзілі генацыд. Гэта выклікала вострую рэакцыю Турцыі, пасля чаго з Ватыкана і Вены былі адкліканы паслы ў Анкару для “атрымання кансультацыяў”.

У апошні час паміж Анкарой і Ерэванам у гэтым пытанні можна заўважыць некаторае пацяпленне. Сёння ў Турцыі пройдзе цырымонія памінання армянаў, што загінулі ў Асманскай імперыі падчас Першай сусветнай вайны. Там мусіць прысутнічаць і міністр Турцыі па справах ЕС Валкан Базкыр.

Наконадні, прэм’ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу заявіў: “Мы падзяляем боль дзяцей і ўнукаў армянаў, якія загінулі ў час дэпартацыяў 1915 года”.

У гэтым годзе ад Арменіі на Еўрабачанне паедзе гурт Genealogy з песняй Face the Shadow, галоўным заклікам якой з’яўляюцца словы “Do not deny” ("Не адмаўляй").

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі