11 траўня ў Беларусі — да 27 градусаў цяпла

Поўня ў Беларусі / Reuters
Поўня ў Беларусі / Reuters

У панядзелак, 11 траўня ў Беларусі будзе пахмурна і цёпла. Паветра днём прагрэецца да 27 градусаў па Цэльсіі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У ноч на 11 мая будзе пераважна без ападкаў. Розніца ў тэмпературы паміж паўночна-ўсходнімі і паўднёва-заходнімі рэгіёнамі краіны будзе велізарная: да 9 градусаў! Ад +5 па паўночным усходзе да +14 па паўднёвым захадзе.

У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, днём парывісты. Атмасферны ціск ўпадзе.

Раніцай надвор'е будзе воблачнае, з праясненнямі. Па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У некаторых раёнах яны затрымаюцца і на дзень. Днём паветра прагрэецца да 25 градусаў па ўсёй краіне, а на поўдні Беларусі слупкі тэрмометраў паднімуцца да 27 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі