12 лістапада ў Беларусі вырас курс долара
12 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае расці — з 2,1336 да 2,1431 рубля. Курс еўра зноў панізіўся — з 2,4185 да 2,4151 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1746 беларускага (у пятніцу — 3,1868).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,11%.