12 траўня ў Беларусі восьмы раз за год даражэе бензін
З 12 траўня ў Беларусі на 1 капейку павышаюцца кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін, паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма".
1 літр бензіну АІ-92 будзе каштаваць 1 рубель 28 капеек, АІ-95 — 1 рубель 36 капекек, АІ-98 — 1 рубель 57 капеек, ДТ — 1 рубель 36 капеек.
Гэта восьмае падаражанне з пачатку года. Перад гэтым бензін даражэў 14 красавіка. Тады падаражанне таксама склала 1 капейку.
А дызельнае паліва 27 красавіка на 1 капейку таннела.