14 хакеістаў “Хімвалакна” зляглі з прастудай, два матчы каманды перанесеныя

14 гульцоў хакейнага клуба “Хімвалакно” з-за прастуды не могуць выйсці на лёд. Таму два матчы з удзелам магілёўскай каманды перанесеныя на больш позні тэрмін, перадае сайт Федэрацыі хакея.

Гэта сустрэчы з кіеўскім “Сокалам” і “Гомелем”, планаваныя на 29 і 31 кастрычніка адпаведна.

Нагадаем, раней з-за хваробы 19 гульцоў “Брэста” была перанесена сустрэча каманды з “Нёманам”. З вострым вірусным захворваннем зляглі 20 хакеістаў “Кераміна”.

Іх матч з “Шахцёрам” таксама быў перанесены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі