15 чэрвеня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер

15 чэрвеня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 15 чэрвеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У асобных раёнах краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, парывы дасягнуць 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца +5...+11 градусаў. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 17-23 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі