16:33 Беларусы скардзяцца на медыцыну
Пракурорская праверка паказала, што ў Беларусі ў апошнія гады
павялічылася колькасць скаргаў і зваротаў у Міністэрства аховы здароўя. Пра
гэта паведамілі ў пракуратуры.
Пераважаюць звароты па пытаннях аказання
медычнай дапамогі, медыка-санітарнай экспертызы і рэабілітацыі. Акрамя гэтага
людзі скардзяцца на забеспячэнне насельніцтва лекавымі прэпаратамі і вырабамі
медычнага прызначэння, на парушэнне медычнай этыкі і няўважлівае стаўленне да
пацыентаў.
У сувязі з гэтым рэспубліканская пракуратура даручыла арганізаваць
праверкі на адпаведнасць заканадаўству ў медычных установах, а таксама прыняць
захады да прадухілення выяўленых парушэнняў і прыцягненню вінаватых да
адказнасці, інфармуе “Інтэрфакс”.