16:57 Французскі архітэктар раскрыў таямніцу егіпецкіх пірамід
Вядомы французскі архітэктар Жан-П'ер Удэн заявіў, што яму ўдалося раскрыць таямніцу будаўніцтва піраміды Хеопса ў Гізе. Навуковец лічыць, што для пабудовы аднаго з “цудаў света” выкарыстоўваўся не знешні нахільны пандус, а штосьці хітрэйшае: піраміда будавалася знутры.
Удэн заяўляе, што знешні нахільны пандус выкарыстоўваўся для будаўніцтва толькі першых 43 метраў піраміды.
Пасля гэтага егіпцяне збудавалі такі самы схіл усярэдзіне пірамід, з дапамогай якога яны выбудавалі яшчэ 136 метраў.
Свае даследаванні Удэн вёў 8 гадоў і цяпер з упэўненасцю гаворыць, што менавіта такі спосаб выкарыстоўваўся для ўздыму тысяч каменных блокаў, вагой 2,5 тоны кожны.
Інфармуе “Інтэрфакс”