18-гадовая дызайнерка з Гродна параілася з каралевай Брытаніі наконт вопраткі

18-гадовая дызайнерка з Гродна параілася з каралевай Брытаніі наконт вопраткі

18-гадовая дызайнерка з Гродна вырашыла параіцца з каралевай Вялікабрытаніі Элізабэт ІІ наконт моднай вопраткі. Эвеліна Аўгусціновіч стварыла ўласную калекцыю ў этнічным стылі і наважылася паказаць свае працы каралеве, бо Элізабэт вядомая на ўвесь свет модніца.

Ліст з укладзенымі ў яго фотаздымкамі быў дасланы ў Букінгемскі палац яшчэ ў красавіку, а літаральна колькі дзён таму Эвеліна атрымала адказ —  на гербавай каралеўскай паперы з усімі адпаведнымі подпісамі.

У лісце выказваецца падзяка дзяўчыне з Беларусі за цікаўнасць да гісторыі і дызайну вопраткі. Такім чынам, можна лічыць, што каралева ўхваліла працы 18-гадовай гарадзенкі.

Эвеліна Аўгусціновіч стварыла калекцыю з пяці ільняных блакітна-белых сукенак, аздобленых стужкамі з беларускім арнаментам. Свае працы яна назвала “На досвітку новага свету”.

Дзяўчына, дарэчы, займаецца не толькі дызайнам: цяпер яна засвойвае прафесію харэографа ў гродзенскім гуманітарным каледжы, піша “Наша Ніва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі