18 гульцоў хакейнай экстралігі Беларусі маюць заробак у 85 мільёнаў

18 гульцоў хакейнай экстралігі Беларусі маюць заробак у 85 мільёнаў

Фінансавае становішча хакеістаў і клубаў Беларусі абмяркоўвалася 4 лютага ў Мінску на сумесным пасяджэнні калегіі Мінспорту і выканкама Федэрацыі хакея.
 
Начальнік аддзела па правядзенні спаборніцтваў ФХРБ Аляксандр Храмылёў распавёў пра заробкі беларускіх хакеістаў, піша "Прессбол".

24 красавіка 2015 года ў экстралізе быў уведзены мінімум заработнай платы. Цяпер кантракты на 8,5 мільёна рублёў маюць 152 хакеісты — гэта больш за палову гульцоў экстралігі. Максімальны ганарар — 85 мільёнаў рублёў- атрымоўваюць 18 гульцоў, або 6,5% ад агульнай колькасці.

Па словах Храмылёва, пяць камандаў маюць запазычанасці па заробках. Гэта "Металург", "Ліда", "Брэст", "Магілёў", "Віцебск". Агулам сума запазычанасцяў склала 4,8 мільярда рублёў. Прычым 2,8 мільярда з гэтай сумы — на жлобінскім "Металургу". Тым не менш кіраўнікі клубаў запэўніваюць, што ў хуткім часе сітуацыя нармалізуецца, дадаў Храмылёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі