19 ліпеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
У чацвер, 19 ліпеня, па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягвае расці — з 1,9886 да 1,9960 беларускага, курс еўра таксама аднавіў рост — з 2,3120 да 2,3176 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1527 беларускага (у сераду — 3,1609).
Беларускі рубель у адносінах да кошыку валют асдабеў на 0,04%.