19:38 У Гродзенскай вобласці затрымана злачынная група

Злачынную групу, што займалася крадзяжамі з вясковых крамаў, гаражоў і недабудаваных катэджаў, затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскага РАУС. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС, двум жыхарам рэгіёна ужо цяпер ставіцца ў віну 11 крадзяжоў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і шэсць — Мінскага раёна.

Не выключаецца, што падчас следства колькасць устаноўленых эпізодаў злачыннай дзейнасці павялічыцца. Сваю незаконную дзейнасць група распачала ў сярэдзіне мінулага года.

Крадзяжы з вясковых крамаў на даволі буйныя сумы рэгістраваліся рэгулярна.

Затым яны спыніліся, аднак пачаліся крадзяжы з гаражоў і недабудаваных катэджаў. Выйсці на след злачынцаў дапамог жыхар Гродзенскага раёна, які запомніў нумар іх аўтамашыны.

Зламыснікі наймалі некалькі кватэр у абласным цэнтры і Гродзенскім раёне, старанна рыхтаваліся да кожнага злачынства.

Выкрадзеныя гарэлку і цыгарэты збывалі вулічым гандлярам, прадукты харчавання пакідалі сабе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі