2 кастрычніка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

2 кастрычніка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

2 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае павялічвацца — з 2,0831 да 2,0906 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,2692 да 2,2819 беларускага рубля. Паніжаецца толькі курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1943 беларускага рубля (у аўторак — 3,2045).

Курс беларускага рубля аслабеў да кошыка валют на 0,08%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі