22-24 студзеня ў некаторых дамах Брэста адключаць электрычнасць

22-24 студзеня ў некаторых дамах Брэста адключаць электрычнасць

У некаторых дамах Брэста з 22 па 24 студзеня будуць адключаць падачу электрычнасці, піша sb.by

У Брэстэнерга гэтую меру называюць вымушанай і планавай. Яна звязаная з работамі па падключэнні аб'ектаў.

22 студзеня з 9.00 да 15.00 без электрычнасці застануцца дамы 1, 5 і 7 па вуліцы Якельчыка. У той самы дзень з 10.00 да 12.00 электрычнасці не будзе ў цэнтральнай частцы горада — на вуліцах Савецкай (дамы з 51 па 59), Гогаля (дамы з 45 па 51), плошчы Свабоды (дамы з 2 па 18/1). 

23 студзеня з 9.00 да 17.00 будзе спыненая падача электраэнергіі ў дамы 7, 12 і 14 па вуліцы Жукава і ў дом №9 па вуліцы Ракасоўскага.

У чацвер, 24 студзеня, з 9.00 да 17.00 без электрычнасці застануцца дамы 11, 15, 17, 19 па вуліцы Жукава і 2, 6, 10 па завулку Жукава. Таксама з 9.00 да 16.00 электраэнергія не будзе паступаць у дамы 1-11, 4-10/1 па вуліцы Савецкіх Памежнікаў, 21-27, 18, 20, 20/1, 22, 13 па вуліцы Будзённага, 13 на плошчы Свабоды, 1 па вуліцы 17 верасня, 58 па вуліцы Карла Маркса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі