24 красавіка ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют
Па выніках таргоў, якія адбыліся 23 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,0884 да 2,0944 рубля, курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3490 да 2,3495 рубля. Пайшоў угору і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2757 беларускага (у аўторак — 3,2751).
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля аслабеў на 0,07%.