24 ліпеня ў Беларусі патаннелі долар і еўра
У аўторак, 24 ліпеня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 1,9895 да 1,9879, курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,3317 да 2,3226 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1589 беларускага (у панядзелак — 3,1505).
Беларускі рубель у адносінах да кошыку валют аслабеў на 0,04%.