250 байцоў з Беларусі, Расіі і Сербіі дэсантавалі для барацьбы з “тэрарыстамі”

250 байцоў з Беларусі, Расіі і Сербіі дэсантавалі для барацьбы з “тэрарыстамі”

У другой палове дня ў панядзелак, 12 чэрвеня, больш за 250 байцоў з Беларусі, Расіі і Сербіі дэсантавалі для барацьбы з “тэрарыстамі”. На Брэстчыне працягваюцца антытэрарыстычныя вучэнні “Славянскае братэрства-2017”. Як інфармуе РІА “Новости”, сёння стартаваў першы этап актыўнай фазы вучэнняў. З шасці расійскіх Іл-76МД з вышыні 600 метраў дэсантаваліся расійскія і беларускія вайскоўцы, з аднаго беларускага Іл-76 — беларусы і сербы. Дэсантаванне адбылося без здарэнняў. Сярод лясоў і балот вайскоўцаў чакала зводная бронекалона. Разам яны выступілі ў раён блакавання “тэрарыстычных групаў”, дзе і адбываліся “баявыя дзеянні”.

“Славянскае братэрства-2017” праходзіць з 6 чэрвеня. Агулам у вучэннях удзельнічаюць больш за тысячу вайскоўцаў з Беларусі, Расіі і Сербіі. Актыўная фаза манеўраў скончыцца ў сераду, 14 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі