26 лютага ў Беларусі чакаецца мокры снег і галалёдзіца

26 лютага ў Беларусі чакаецца мокры снег і галалёдзіца

26 лютага ў нашай краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, пераважна мокры снег. Зранку і ўдзень у асобных раёнах магчыма наліпанне мокрага снегу.

Ноччу і зранку месцамі чакаецца слабы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду.

Па словах сіноптыкаў, тэмпература паветра ўначы будзе ад нуля да 6 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад нуля да 6 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі