26 сакавіка выраслі курсы ўсіх асноўных валютаў

26 сакавіка выраслі курсы ўсіх асноўных валютаў

Па выніках таргоў, якія адбыліся 26 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Беларускі рубель саступіў усім валютам з валютнага кошыка.

Курс долара ЗША павялічыўся з 2,1141 да 2,1163 рубля, курс еўра вырас з 2,3904 да 2,3951 рубля. Курс расійскай валюты таксама пайшоў угару: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2945 беларускага (у панядзелак — 3,2817).

У параўнанні з кошыкам валют курс рубля аслабеў на 0,3%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі