27 верасня ў Беларусі чакаюцца слабыя замаразкі на глебе

27 верасня ў Беларусі чакаюцца слабыя замаразкі на глебе

27 верасня надвор'е ў Беларусі будзе залежаць ад антыцыклону з цэнтрам над паўночна-заходнімі раёнамі Расіі. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць без ападкаў. Зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер усходні ўмераны. 

Тэмпература паветра ўначы будзе +2..+9 градусаў, па ўсходзе ў асобных раёнах на глебе чакаюцца слабыя замаразкі — ад 0 да 2 градусаў марозу. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 13-19 вышэй за нуль. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі