28 сакавіка ў Беларусі зноў вырас толькі курс долара

28 сакавіка ў Беларусі зноў вырас толькі курс долара

28 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае павялічвацца — з 2,1269 да 2,1288 рубля, курс еўра пайшоў наніз — з 2,3951 да 2,3937 рубля. Курс расійскай валюты таксама падае: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2815 беларускага (у сераду — 3,2906).

У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,11%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі