29 лістапада ў Беларусі панізіўся курс долара

29 лістапада ў Беларусі панізіўся курс долара

Па выніках таргоў, якія адбыліся 29 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 
 
Курс долара ЗША пасля папярэдняга росту панізіўся — з 2,1471 да 2,1384 рубля. А вось еўра працягвае даражэць — з 2,4227 да 2,4286 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3046 беларускага (у сераду — 3,2013).

Беларускі рубель адносна кошыка валют умацаваўся на 0,04%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі