29 траўня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
29 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара працягвае павялічвацца — з 2,0797 да 2,0879 рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3262 да 2,3278 рубля. Курс расійскай валюты пайшоў уніз: сёння за 100 расійскіх рублёў даюць 3,2160 беларускага (у аўторак — 3,2221).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,04%.