30 сакавіка па поўдні Беларусі будзе да +12

30 сакавіка па поўдні Беларусі будзе да +12

У сераду, 30 сакавіка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі — мокры снег і дождж. Уначы і зранку па паўночным усходзе краіны на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны.

Уначы тэрмометры пакажуць ад -7 па поўначы да +1 па поўдні. Удзень прагназуецца 1-6 цяпла, у паўднёвых раёнах краіны паветра прагрэецца да 7-12 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі