30 верасня ў Беларусі будзе да +15, без істотных ападкаў
30 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. Будзе без істотных ападкаў, толькі днём месцамі ў паўночна-ўсходніх раёнах магчымыя невялікія дажджы. Зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер усходні слабы.
Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад +2 да +8 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі — ад 0 да -3 градусаў. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 9-15 цяпла.
1 кастрычніка істотных ападкаў таксама не чакаецца. Тэмпература ўдзень будзе 8-13 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе да 15 градусаў цяпла.