340 прапаноў да праекта закона "Аб абыходжанні з жывёламі"

340 прапаноў да праекта закона "Аб абыходжанні з жывёламі"

Грамадскае абмеркаванне праекта закона "Аб абыходжанні з жывёламі" праходзіць да 1 ліпеня. А ў Палату прадстаўнікоў прыйшло ўжо 340 прапаноў. Паглядзім, якія асноўныя абавязкі і якія правы будуць мець жывёлы, калі закон прымуць, як ён зараз ёсць.

Абавязкі

Не брахаць і не мяукаць уначы! Жывёл, а дакладней іх гаспадароў закон абавязвае да цішыні ў кватэрах з 23 гадзін вечара да 7 гадзін раніцы. Як гэта зрабіць, закон не тлумачыць.

"У законе прапісана: "прыняць меры для забеспячэння цішыні ў гэты час". Гэта не значыць, што да гаспадароў будуць прымяняць нейкія санкцыі. Зразумела, што можа сабака голас падаць і а шостай раніцы", — разважае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Наталля Гуйвік.

Не больш за дзве жывёлы дома! Гаспадры абавязаныя трымаць у кватэры не больш за дзве сабакі ці два каты. У прыватным сектары колькасць не абмежаваная. Такая норма не патрэбная, лічаць абаронцы жывёл:

"Можна прывязаць колькасць жывёл да колькасці квадратных метраў", — тлумачыць старшыня "Эгіды" Вераніка Ханцэвіч.

Байцоўскім сабакам нельга жыць у кватэры! Яшчэ адзін абавязак: сабак "патэнцыйна небяспечных парод" трымаць у кватэрах нельга. Толькі ў прыватным сектары і тое, пасля праходжання курсаў для гаспадароў.

"Палова сабак, якія патрапілі ў гэты спіс, патрапілі туды беспадстаўна. Гаспадарам трэба праходзіць курсы, каб іх трымаць у прыватным сектары. Але ў законе не прапісана, што гэта за курсы", — кажа Вераніка Ханцэвіч. Напрыклад, у гэты спіс уваходзіць нямецкая аўчарка.

(фота: dressirovka-sobak.com)

340 прапаноў да праекта закона "Аб абыходжанні з жывёламі"

За збіццё сабакі або здзек з ката могуць адправіць на “хімію”

І нават пасадзіць за краты. З 28 студзеня за жорсткасць да жывёл будуць караць па крымінальным артыкуле. Плюсы і мінусы новай папраўкі да закона.

Выгул — толькі ў адведзеным месцы! Жывёл гаспадары абавязаныя выгульваць на адмысловых пляцоўках. Але абсталяваных пляцовак, з адмысловымі сметнікамі амаль няма.

Правы

Права на ідэнтыфікацыю. Чыпаванне прымяняюць толькі да сабакі, якіх прызналі небяспечнымі. Але абаронцы жывёл настойваюць на агульным чыпаванні, каб можна было знайсці жывёлу, калі тая згубіцца.

Права на абарону. За здзек з жывёлы можа быць як адміністрацыйная (да 10,5 мільёнаў штрафу), так і крымінальная адказнасць.

Права на свабоду перамяшчэння. Жывёлу нельга пакінуць прывязанай каля крамы ці ў іншых грамадскіх месцах, а таксама пасадзіць на ланцуг, меншы за 2,5 метра.

Права на дапамогу. Валанцёры маюць права прыходзіць у пункты ўтрымання жывёл, а тэрмін знаходжання ў гэтых пунктах павялічаны для жывёл да 14 дзён. Раней было 5 дзён.

Разглядаць законапраект у першым чытанні дэпутаты будуць толькі восенню, бо да 1 ліпеня ідзе грамадскае абмеркаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі