6 снежня ў Беларусі вырас толькі курс расійскага рубля
Па выніках таргоў, якія прайшлі 6 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Сёння вырас толькі курс расійскага рубля.
Курс долара пайшоў наніз — з 2,1350 да 2,1339 рубля, курс еўра таксама зменшыўся — з 2,4187 да 2,4174 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1964 беларускага (у сераду — 3,1961).