680 тысяч рублёў каштуе выклік "хуткай" у Мінску
Выклік адной машыны "хуткай дапамогі" ў Мінску каштуе 680 тысяч рублёў. Пра гэта падчас жывога эфіру паведаміла начальнік аддзела першаснай медыка−санітарнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч. Такую суму выдаткоўвае дзяржава на аплату працы доктара, паліва і гэтак далей. Для пацыента выклік "хуткай" бясплатны.
Пры гэтым прадстаўніца Мінздароўя кажа, што ў 80% пацыенты выклікаюць хуткую ў экстраных выпадках.
Яшчэ год таму тагачасны віцэ−прэм’ер Анатоль Тозік казаў, што адзін такі выклік "хуткай" у Мінску каштуе 400 тысяч рублёў.