8 чалавек эвакуяваныя ў Гродне праз прарыў газаправоду (фота)

Як інфармуе прэс-служба ратавальнікаў, да месца здарэння былі накіраваныя падраздзяленні МНС, хуткая медыцынская дапамога. Выявілася, што падчас устаноўкі агароджы на прысядзібным участку экскаватар каўшом пашкодзіў газаправод. Гаворка ідзе пра газаправод нізкага ціску, зроблены ў пластыкавай трубе дыяметрам 32 мм, глыбіня яго залягання — 0,7 м. Гэты газаправод сілкаваў адзін прыватны жылы дом. 

Ратавальнікі эвакуявалі з найбліжэйшых дамоў 8 чалавек. Сам газаправод быў перакрыты. Вядуцца работы па замене пашкоджанага ўчастка.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі