8 тысяч украінскіх сілавікоў перайшлі на бок сепаратыстаў

Ваенная пракуратура Украіны мае спісы 8 тысяч праваахоўнікаў і вайскоўцаў, якія перайшлі на бок сепаратыстаў, перадае ўкраінская служба Радыё Свабода. Пра гэта паведаміў галоўны ваенны пракурор Анатоль Маціёс. Ён заявіў, што на дадзены момант ёсць поўны спіс гэтых асобаў, ідзе збор доказаў адносна 5 тысяч праваахоўнікаў і каля 3 тысяч вайскоўцаў.

Праваахоўныя органы час аб часу паведамляюць пра факты пераходу міліцыянтаў на бок сепаратыстаў “ДНР” і “ЛНР”. Напрыклад, у чэрвені кіраўнік Данецкай абласной міліцыі Вячаслаў Аброськін паведамляў, што на бок сепаратыстаў перайшлі 8 былых міліцыянтаў. А 29 ліпеня стала вядома, што шэсць былых міліцыянтаў Янакіеўскага гарадскога аддзела міліцыі будуць судзіць завочна за пераход да баевікоў.

Анатоль Маціёс распавёў, што ў структуры Генпракуратуры Украіны з’явіцца ваенная пракуратура сіл АТА, якая будзе займацца расследаваннем крымінальных справаў у Луганскай, Данецкай, Харкаўскай і Запарожскай абласцях, інфармуе УНІАН.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі