Абарона Марыі Калеснікавай падала скаргу ў Следчы камітэт

Абарона Марыі Калеснікавай падала скаргу ў Следчы камітэт

Абарона палітзняволенай Марыі Калеснікавай падала скаргу ў Следчы камітэт на пастанову аб прыцягненні яе ў якасці абвінавачванай. Як паведамляе тэлеграм-канал @viktarbabarykaofficial, адвакаты лічаць, што абвінавачванне не канкрэтнае, яно не змяшчае неабходных, прадугледжаных законам, даных, што не дазваляе Калеснікавай ажыццяўляць сваю абарону. Следчы камітэт мае на тое, каб даць адказ, дзесяць дзён.

Марыя Калеснікава летась была ў штабе Віктара Бабарыкі, а пасля ўдзельнічала ў агітацыйных паездках па Беларусі Святланы Ціханоўскай. У пачатку восені мінулага года прадстаўнікі спецслужбаў Калеснікаву затрымалі ў Мінску і спрабавалі вывезці ва Украіну. На мяжы яна парвала свой пашпарт, і яе адправілі за краты. Марыю Калеснікаву ўтрымлівалі ў СІЗА ў Жодзіне, а ў пачатку 2021 года перавялі ў СІЗА № 1 у Мінск.

Канчатковае абвінавачванне выставілі ў сярэдзіне траўня: "Заклікі да дзеянняў, якія шкодзяць нацбяспецы", "Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" і "Стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем". Калеснікавай пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі